У Мінску ўшаноўвалі лепшых пагранічнікаў краіны

24 февраля 2015

Пераможцы намінацый сталі першымі гледачамі дзясятага эпізода фільма "Дзяржаўная мяжа", прэм'ера якога прайшла сёння ў мінскім Доме кіно. Новы фільм кінаэпапеі атрымаў назву "Афганская пастка".

Больш як 70 чалавек атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы з рук старшыні Дзяржпагранкамітэта Леаніда Мальцава. Сярод лепшых - пагранзастава "Брэст" імя Кіжаватава. Узорным пунктам пропуску прызнаныя "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, а лепшай воінскай часцю ў пагранічнікаў - Гомельская пагрангрупа.