У Мінску часткова абмежаваны рух па вуліцах Ракаўскай і Максіма Танка

27 ноября 2015

У Мінску ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро часткова абмежаваны рух па вуліцах Ракаўскай і Максіма Танка.

Да 31 снежня 2017 года для ўсіх відаў транспарту праезд забаронены па вуліцы Ракаўскай, на скрыжаванні ад вуліцы Мельнікайтэ да Шпалернай і па вуліцы Максіма Танка - ад Мельнікайтэ да дома нумар 10.

Нагадаем, зараз будаўнікі ўзводзяць чатыры новыя станцыі зялёнай веткі метрапалітэна - "Кавальскую Слабаду", "Вакзальную", "Клары Цэткін" і "Плошчу Юбілейную". На гэтых месцах перакладаюць камунікацыі і інжынерныя сеткі. А на “Кавальскай Слабадзе” ўжо будуюць станцыйны комплекс і ўваходы.