У Мінску будзе часова абмежаваны рух на ўчастку праспекта Дзяржынскага

12 января 2018

Да ўвагі вадзіцеляў. У Мінску будзе часова абмежаваны рух на ўчастку праспекта Дзяржынскага. Ад вуліцы Клары Цэткін да другога завулка Розы Люксембург абмежаванне руху будзе дзейнічаць на працягу трох бліжэйшых выхадных. Дакладныя перыяды забароны руху зараз на вашых экранах. Абмежаванне звязана з выкананнем дарожных работ па будаўніцтве першага гарадскога транспартнага кальца.