У Мінску арыштаванае кіраўніцтва вядомай піяр-кампаніі

16 марта 2015

У сталіцы арыштаванае кіраўніцтва вядомай піяр-кампаніі. Пракуратура Мінска санкыянавала заключэнне пад варту дырэктара і галоўнага бухгалтара. Яны падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Лічыцца, што на працягу двух гадоў кантора заключала фіктыўныя дагаворы са сваімі падначаленымі. Як правіла, супрацоўнікі былі аформленыя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Па падробленых дакументах работнікам пералічваліся ценявыя грошы ад заказчыкаў на правядзенне піяр-кампаній. Потым у справаздачы ўносіліся звесткі аб тым, што сама кантора правяла толькі частку работ. Усё гэта дапамагала фірме ўтойваць ад падатковай інспекцыі свае рэальныя даходы.

Сяргей Балашаў, старшы памочнік пракурора Мінска:

"У выніку злачынных дзеянняў яны нанеслі ўрон дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў на суму 1 млрд 130 млн руб. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ".

Зараз крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара і галоўнага бухгалтара знаходзіцца ў Следчым камітэце. Падрабязнасці гучнага расследавання па зразумелых прычынах не раскрываюцца. Падазроныя знаходзяцца пад вартай. Калі віна затрыманых будзе даказаная, ім можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.