У Мінску актыўнымі тэмпамі ідзе прыбіранне апалага лісця

19 Кастрычніка 2019
Нетыповыя для верасня нізкія тэмпературы наблізілі сезон лістападу. У Мінску актыўнымі тэмпамі ідзе прыбіранне апалага лісця. Дапамагае ў гэтым Зелянбуду спецтэхніка: міні-камбайны і мабільныя паветрадувы. Яны не толькі збіраюць лісце з большай плошчы, здрабняюць прыроднае смецце для больш зручнага транспартавання, але і адначасова фарміруюць газон. Такія шматфункцыянальныя машыны замяняюць 9 рабочых рук. 

Разам з прыбіраннем лісця вядзецца падрыхтоўка зялёных аб'ектаў да зімовага перыяду, сезонная высадка дрэў і кустоў. Звыш 8 тысяч шматгадовых раслін ужо сталі часткай прыроднага ландшафту сталіцы.