У Мінску актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка апалага лісця

16 октября 2019

Тэмпературныя мінімумы верасня наблізілі сезон лістапада. У Мінску актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка апалага лісця. У сталіцы неабходна прыбраць каля 3 тысяч гектараў гарадскіх тэрыторый. Гэта тратуары, пешаходныя дарожкі, бульвары, паркі і скверы. Кожны дзень супрацоўнікі камунальных служб наводзяць чысціню на 9 гектарах. Для гэтага выкарыстоўваюць не толькі звыклыя граблі, але і спецыяльную тэхніку - камбайны, паветрадувы, што дазваляе ў некалькі разоў паскорыць прыбіранне. Машыны з апалым лісцем курсіруюць па горадзе ў рэжыме нон-стоп. Кожны дзень такі восеньскі багаж транспарціруюць да 70 грузавікоў. Лістоту адвозяць на спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі, смеццевыя палігоны.

На ўчастку па перапрацоўцы арганічных адходаў пад Мінскам апалае лісце атрымлівае другое, карыснае жыццё.

Наталля Кузьміцкая працягне тэму. Восень - чароўны час яркіх фарбаў, але толькі да таго часу, пакуль лісце не пачынае падаць. І перш чым на вуліцах пачнуць з'яўляцца першыя стракатыя гурбы, камунальныя службы пачынаюць прыбіранне.

Вуліцы, бульвары, пешаходныя дарожкі пазбаўляюць ад лістоты цалкам. У парках і лесапарках яе зграбаюць толькі каля ўваходных груп і дзіцячых пляцовак. Пакінуты жоўты дыван не чапаюць. Ён, паступова перагніваючы, ператворыцца ў натуральнае ўгнаенне. З такой мабільнай і функцыянальнай тэхнікай працэс прыбірання адбываецца якасна і ў некалькі разоў хутчэй. Машыны з сабраным лісцем курсіруюць па горадзе ў рэжыме нон-стоп. Кожны дзень яркі восеньскі багаж перавозяць да 70 грузавікоў. Лістоту адвозяць на спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі і палігоны. Частка яе са сталіцы трапляе і на гэтую пляцоўку. Гэта першы прамысловы ўчастак аэробнага кампаставання ў Беларусі.

Кампост дзейнічае на рост і развіццё зялёнай масы раслін гэтак жа, як і мінеральныя ўгнаенні. Таму такая арганічная прадукцыя сёння запатрабаваная ў сельскім і садова-паркавым гаспадарках краіны. Праўда, асноўная мэта гэтай вытворчасці не ў атрыманні прыбытку.

Паводле слоў спецыялістаў, развітая сетка спецыялізаваных пляцовак можа на 10 % скараціць аб'ём смецця, што адпраўляецца на сметнік. Укараненне экатэхналогіі ўжо запланавана ў іншых гарадах. Наступны на чарзе пасля сталіцы    Магілёў.