У Мінску 3 ліпеня на свет з’явіліся 68 маленькіх беларусаў

5 июля 2017

Сёння адразу ў некалькіх радзільных дамах матуль віншавалі прадстаўнікі мэрыі і актывісты грамадскіх аб’яднанняў. У святочнай атмасферы ўручаны падарункі і кветкі.

Акцыя "З любоўю да дзяцей" праводзіцца ўжо дзявяты год. За гэты час віншаванні атрымалі некалькі тысяч маладых маці.