У Мінску 30 фларыстаў з усёй краіны прэзентуюць свае творчыя кампазіцыі

6 декабря 2018

Лёд, кветкі і бязмежная фантазія. У гэтыя хвіліны ў Мінску 30 фларыстаў з усёй краіны прэзентуюць свае творчыя кампазіцыі. Жывыя букеты ў крэатыўных каркасах, фактурныя кароны. Дэкаратыўныя ўпрыгажэнні розных формаў дапаўняюць ягады, кавалачкі цытрусавых, лён. Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе - прыродныя матэрыялы.

Акрамя таго, майстры падрыхтавалі калядныя вянкі і ёлачныя цацкі, якія таксама ацэніць журы. Арт-аб'екты можна ўбачыць на выставе да 16 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.