У Мінску за гадзіну і 10 хвілін выпала каля 23 міліметраў ападакаў

17 августа 2021

Гарачае надвор'е саступае галоўную партыю праліўным дажджам. Наступствы глабальнага пацяплення дыктуюць вялікі працэнт ападакаў. Толькі ў Мінску выпала каля 23 міліметраў усяго за гадзіну і 10 хвілін. Разгул стыхіі часткова паралізаваў рух грамадскага транспарту на скрыжаванні вуліц Каліноўскага і Кнорына і справакаваў падзенне дрэў. На большай частцы рэгіёна адзначаюцца кароткачасовыя дажджы, толькі ў асобных раёнах ліўні. Пры навальніцах парывы ветру дасягаюць 15-20 метраў за секунду.

Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца да канца працоўнага тыдня.

У выхадныя таксама чакаем кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.