У Мінск вернуцца ўдзельнікі пятай беларускай антарктычнай экспедыцыі

16 апреля 2013

Сёння авіярэйсам з Абу-Дабі у Мінск вернуцца ўдзельнікі пятай беларускай антарктычнай экспедыцыі. За паўгода пад кіраўніцтвам Аляксея Гайдашова палярнікі выканалі шэраг навуковых даследаванняў і вымярэнняў. Беларусь плануе пабудаваць у Антарктыдзе ўласную станцыю. Была праведзена ацэнка яе магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Справаздачу пададуць у міжнародныя органы. Нагадаем, у сакавіку ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу было падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы. У бліжэйшы час трэба распрацаваць і ўзгадніць сумесны план мерапрыемстваў па правядзенні навуковых даследаванняў, лагістычных аперацый і прыродаахоўнай дзейнасці на шостым кантыненце.