У Мінск у пятніцу ўпершыню даставяць Дары вешчуноў

14 января 2014

Беларусы змогуць дакрануцца да вялікай святыні. У Мінск у пятніцу ўпершыню даставяць Дары вешчуноў. Рэліквія будзе знаходзіцца ў Доме Міласэрнасці да 24 студзеня. Затым Дары адправяцца ў Кіеў. Нагадаем, у Маскву каўчэг прыбыў напарэдадні праваслаўнага Раства і ўжо сёння адправіцца ў Санкт-Пецярбург.


Дары вешчуноў - рэліквія часоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста. З 15 стагоддзя гэтая святыня захоўваецца ў афонскім манастыры Святога Паўла. Згодна з паданнем, Божая Маці незадоўга да свайго Успення перадала Дары дзвюм жанчынам. Пасля яны апынуліся ў Візантыі, а затым трапілі на Афон.


Мінск чакае паломнікаў з усёй Беларусі. Да Дома Міласэрнасці з'едуцца некалькі тысяч чалавек, каб пакланіцца святыні. Месца будзе пад кругласутачнай аховай. Ужо вызначаны паркоўкі для асабістага транспарту.