У Мінск прыехалі юныя даследчыкі, будучыя навукоўцы

13 марта 2018

Зараз у сталіцы праходзіць тэматычны фестываль. Больш за 100 удзельнікаў - школьнікі і выхаванцы дзіцячых садкоў з Беларусі і Расіі. Спачатку яны прайшлі конкурс на раённых спаборніцтвах. За месца ў фінале змагаліся амаль 200 чалавек. Юныя вынаходнікі прапанавалі журы новы водар, прадэманстравалі, як рухаюцца робаты і стварылі вадкую цацку антыстрэс.

Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі і граматы. Затым для дзяцей арганізавалі забаўную праграму з лазерным шоу і гульнямі.