У Мінск прыехаў заслужаны падарожнік Расіі Анатоль Цапкала

15 сентября 2015

Па ўсіх гарадах-героях некалі вялікай краіны на веласіпедзе. Напярэдадні ў Мінск прыехаў заслужаны падарожнік Расіі Анатоль Цапкала. Беларуская сталіца стала адзінаццатым горадам-героем у маршруце, які турыст прысвяціў Вялікай Перамозе. А перад гэтым яго сустракалі ў Брэсце. Як прызнаецца сам Анатоль Цапкала, ён ужо выйшаў, а дакладна выехаў на веласіпедзе  на фінішную прамую: у вялікім велатурнэ, якое падарожнік пачаў па сутнасці яшчэ ў 1989 годзе, засталіся ўсяго два гарады-героі. Усяго ж на рахунку падарожніка 21 тысяча кіламетраў, пераадольваць якія часам даводзілася пешшу  і нават уплаў.