У Мінск прыбываюць удзельнікі 19 Сусветнага кангрэса рускай прэсы

11 июля 2017

У першы дзень - знаёмства з беларускай сталіцай. Госці ўжо ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі. Ключавое мерапрыемства кангрэса заўтра - пленарнае пасяджэнне. Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё, пасля дзве сесіі "Выклікі і магчымасці: суверэнітэт, інтэграцыя, глабалізацыя" і "СМІ ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі". Гаварыць будуць аб тым, што сёння хвалюе рускамоўныя выданні за мяжой.

На Сусветны кангрэс у Мінску збяруцца больш як 200 супрацоўнікаў рускамоўнай прэсы: выдаўцы, журналісты і кіраўнікі інтэрнэт-парталаў з 53 краін свету.