Мінск прымае важных гасцей, правераных партнёраў. Сёння з візітам у беларускую сталіцу прыбылі Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і кіраўнік Кыргызстана Садыр Жапараў для ўдзелу ў мерапрыемстве высокага ўзроўню. Заўтра пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Члены СКБ абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць задачы, а таксама прымуць шэраг дакументаў, скіраваных на гарантаванне інтарэсаў калектыўнай бяспекі. Раней наш Прэзідэнт выказаў надзею на тое, што гэты саміт АДКБ будзе як раз спрыяць нарошчванню нашых намаганняў па абароне і бяспецы членаў арганізацыі.













