У Беларусь прыехалі 220 замежных балельшчыкаў. Лідары - грамадзяне Польшчы, Германіі і Францыі

13 июня 2019
У Беларусь прыбываюць першыя замежныя госці. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, такіх у Мінску ўжо 220 чалавек. Лідарамі сярод балельшчыкаў  з'яўляюцца грамадзяне Польшчы, Германіі і Францыі - іх больш  за палову. Пакуль найбольш папулярны сярод гасцей Гульняў аўтамабільны напрамак. Білет на Еўрапейскія гульні дае права перасякаць мяжу ў бязвізавым парадку. 

Дарэчы, спартсмены пачнуць прыбываць у Мінск 18 чэрвеня. А першыя спаборніцтвы  стартуюць ужо 21-га - у дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. Вы яшчэ можаце паспець набыць білеты,  іх можна купіць анлайн, а таксама больш чым у  300 пунктах продажаў сеткі Ticketpro ў Беларусі.