У Мінск прыбылі ўдзельнікі мотапрабегу, прысвечанага 10-годдзю стварэння АДКБ

5 Верасня 2013

Удзельнікі міжнароднага мотапрабегу, прысвечанага 10-годдзю стварэння Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, сёння прыбылі ў Мінск. Адразу яны ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай - усклалі вянок і кветкі да манумента на плошчы Перамогі.


Мікалай Бардзюжа, Генеральны сакратар АДКБ: Я думаю, што прабег будзе цяжкім, пройдзе па стэпах Казахстана, гарах і перавалах Таджыкістана. Але я спадзяюся, што ён паспяхова завершыцца ў Душанбэ. Арганізацыя прапаведуе самы галоўны прынцып - калектывізм, сумесную дзейнасць на карысць нашых народаў.


У гэтыя хвіліны ўдзельнікі шматдзённага мотапрабегу наведваюць гісторыка-культурны комплекс Лінія Сталіна. Пасля экскурсіі пад адкрытым небам байкеры адправяцца ў Магілёўскую вобласць.