У Мінск прыбыў Цягнік памяці і славы

2 июля 2014

Літаральна дзве гадзіны назад у Мінск прыбыў Цягнік памяці і славы. Яго пасажыры - гэта больш за 130 прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, дзеячы культуры і 36 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Некаторыя з іх - расіяне - вызвалялі нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Госці сёння прымуць удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі, наведаюць святочны канцэрт у філармоніі. А заўтра наведаюць урачыстыя мерапрыемствы.