50 тысяч тэстаў на каранавірус дастаўленыя ў Беларусь

8 апреля 2020
Добрая справа ў дапамогу ўрачам.  Беларуская кампанія  "ЭНЕРГА-ОІЛ" закупіла ў Кітаі 50 тысяч тэстаў на каранавірус. Медыцынскі груз прыляцеў сёння праз Стамбул у Нацыянальны аэрапорт Мінск і быў перададзены Міністэрству аховы здароўя. Тавар даставіла з Кітая турэцкая авіякампанія. Як распавялі прадстаўнікі фірмы, галоўнай цяжкасцю стала не закупка тэстаў, а іх дастаўка.

Акрамя таго, беларуская кампанія плануе закупіць у Кітаі 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і 200 тысяч масак-рэспіратараў.  Агульны кошт медвырабаў складзе каля мільёна долараў. 

Нагадаем, што 1 красавіка ў Мінск прыляцеў самалёт з гуманітарнай дапамогай з КНР. Тады ў Беларусь даставілі больш за 2 тысячы тэстаў на каранавірус, медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.