Лічбавая трансфармацыя ўсіх сфер грамадства - адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2021 накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Выстава адкрываецца сёння ў "Мінск-Арэне". Удзел у ёй прымуць больш за 140 арганізацый з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Узбекістана. Цэнтральную экспазіцыю зойме стэнд "Беларусь - краіна лічбавых магчымасцяў". Тут пакажуць інавацыйныя распрацоўкі дзяржаўных органаў і беларускіх IT-кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама магчымасці іх эфектыўнага выкарыстання ў розных сферах.













