Сур'ёзных змен у правілах прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёлета чакаць не трэба. Гэта некалькі гадзін назад заявіў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч на калегіі ведамства. Тут таксама падвялі вынікі работы міністэрства за мінулы год і абмеркавалі перспектывы. Галоўная задача ведамства - вывесці адукацыю краіны на новы ўзровень. У першую чаргу, за кошт мадэрнізацыі сістэмы навучання.
Сярод перспектыўных кірункаў - развіццё дыстанцыйнага навучання. Гэты метад ужо паспяхова працуе на базе Універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе дыстанцыйна праходзяць навучанне студэнты з Чыкага.














