У Мінаблвыканкаме абмяркоўвалася рэалізацыя патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта № 2

25 апреля 2019

Не дапускаць у рабоце з насельніцтвам фармалізм і несправядлівасць. І не чакаць, калі людзі прыйдуць у выканкамы са сваімі праблемамі, а ісці насустрач ім, каб вырашаць у першаю чаргу сістэмныя пытанні. Сёння ў Мінаблвыканкаме абмяркоўвалася рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржапарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Таксама падведзены пэўныя вынікі вырашэння пытанняў жыхароў Мінскай вобласці, якія яны агучылі падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам".


Аксана Таранда, начальнік упраўлення Мінаблвыканкама: "Паступіла ад Мінскай вобласці на "Вялікую размову з Прэзідэнтам" 194 лісты. Сярод іх самая вялікая колькасць (64 звароты) - гэта будаўніцтва і выдзяленне зямельнага ўчастку ЖБСК "Стрыж-11" у Мінскім раёне. Гэта пытанне разглядаецца на самым высокім узроўні і зараз у працэсе вырашэння. На кантролі аблвыканкама застаецца 107 паведамленняў, якія паступілі на "Вялікую размову".

Сваю крытычную ацэнку па няякаснай рабоце з насельніцтвам мясцовым органам улады вынесла і пракуратура Мінскай вобласці. Дзякуючы аналізу зваротаў грамадзян у Мінскай вобласці выяўлена і нямала безгаспадарчых дарог. Па выніках нядаўняй інвентарызацыі іх ўзялі на баланс розныя арганізацыі, каб трымаць у парадку.