У Мінлясгасе адзначаюць эфектыўнасць фінскага метаду ў прафілактыцы лясных парушэнняў

24 июля 2017

Больш як сто інцыдэнтаў з пачатку года атрымалася выявіць з дапамогай фота- і відэафіксацыі.

У Беларусі каля паўтысячы пажарна-наглядальных вышак сочаць за сітуацыяй з ляснымі пажарамі. За мінулы год да адказнасці прыцягнулі больш як 160 чалавек за парушэнне правіл бяспекі. Штрафы па гэтым артыкуле даходзяць да тысячы рублёў.

Аляксандр Угрын, кансультант упраўлення Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі: "Лесагаспадарчымі ўстановамі Міністэрства лясной гаспадаркі праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў падрыхтоўкі да пажаранебяспечнага сезона. Адпаведна ў нас праведзена супрацьпажарнае ўладкаванне - гэта стварэнне супрацьпажарных разрываў, стварэнне мінералізаваных палосаў, догляд іх. У параўнанні з мінулым годам у нас на 17 ліпеня адбылося 67 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 39,4 гектара. Калі параўноўваць з аналагічным перыядам пажаранебяспечнага перыяду 2017 года, то ў нас гэтая лічба ў два разы меншая. У нас добрая дадатная дынаміка".

Адміністрацыйная адказнасць прадугледжаная і за парушэнне правіл збору ягад і грыбоў. Збіраць ягады можна прыстасаваннямі, якія не наносяць ім шкоды.