У Мінску 780 адзінак спецтэхнікі будуць прыбіраць снег

30 октября 2018

Мінск рыхтуецца да зімы. 780 адзінак спецтэхнікі будуць прыбіраць снег. 12 новых камунальных машын з'явяцца да канца года. Да эксплуатацыі гатовы і снегаплавільны пункт. Нарыхтаваны супрацьгалалёдныя сумесі. У кругласутачным рэжыме камунальныя службы будуць маніторыць сітуацыю на дарогах, што дазволіць аператыўна рэагаваць на змены надвор'я.

Падчас падрыхтоўкі вуліц да зімы адрамантавана амаль 400 тысяч квадратных метраў дарожнага пакрыцця. Працягваецца ямачны рамонт, на пяцідзесяці вуліцах цалкам заменены асфальт.