У Міністэрстве ЖКГ абмяркоўваюць магчымасць скарачэння тэрміну адключэння гарачай вады

16 августа 2018

Зараз ён, згодна з нарматывамі, складае 14 дзён. За гэты час спецыялісты правяраюць на трываласць падземныя камунікацыі, састарэлыя трубы мяняюць на новыя, сучасныя. Пытанне скарачэння тэрмінаў гэтых работ хвалюе найперш саміх мінчан - планавае адключэнне гарачай вады на два тыдні выклікае шмат нязручнасцяў. Пытанне ў профільным міністэрстве разглядаецца.

Зараз працягваецца падрыхтоўка да абагравальнага сезона. Каля 40% жылога фонду ўжо атрымалі свае пашпарты гатоўнасці. Усе работы павінны быць завершаны да 1 кастрычніка.