У Міністэрстве прамысловасці з калектывам знаёміўся новы кіраўнік ведамства

20 августа 2018

У Міністэрстве прамысловасці на новай пасадзе з калектывам сёння знаёміўся кіраўнік ведамства Павел Уцюпін. Сфера для яго знаёмая: амаль 6 гадоў ён прапрацаваў намеснікам міністра прамысловасці, ужо пасля намеснікам міністра эканомікі. Калектыву Паўла Уцюпіна прадставіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка. Ён курыруе пытанні прамысловасці і нафтахіміі. Што тычыцца задач, якія сёння стаяць перад ведамствам, яны застануцца ранейшымі - распрацоўка новых прадуктаў, мадэрнізацыя прадпрыемстваў, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў.