Паспрабавалі і атрымалася. Сёлета педагагічная ВНУ імя Максіма Танка як ніколі папулярная ў абітурыентаў. Рэктар Аляксандр Жук з радасцю заяўляе: ужо праз паўтара месяца па гэтых калідорах будуць хадзіць першакурснікі, у якіх выдатны школьны атэстат і нядрэнныя балы па цэнтралізаваным тэстыраванні.
Аляксандр Жук, рэктар БДПУ імя Максіма Танка:
Сёлета мы прымаем каля 80 медалістаў - гэта ў 4 разы больш, чым летась. Па 9 спецыяльнасцях конкурс наогул вырас.
Спрацавалі і карэктывы ў правілах прыёму. Сёлета менавіта на педагагічныя спецыяльнасці медалістаў і пераможцаў алімпіяд узроўню вобласці і краіны прымалі без іспытаў.
Апроч бонусаў пры паступленні, перавагі ўжо і ў працы педагога. Зараз разглядаецца сацыяльны пакет настаўнікаў. Рыхтуецца праект па яго удасканаленні. Некаторыя ідэі ўжо агучаныя - гэта спецыяльны мабільны тарыф Настаўніцкі, акрамя гэтага, бясплатныя наведванні музеяў, а таксама скідкі на білеты ў тэатры і на выставы.
Сёлета ў прыярытэце ў будучых настаўнікаў - факультэты фізпадрыхтоўкі і сацыяльнай псіхалогіі. Ледзь-ледзь не хапіла на фізмаце. Тут, верагодней усяго, аб'явяць дадатковы набор. Гэта таксама, дарэчы, навінка цяперашняй кампаніі. Інфармацыю аб колькасці месцаў і спецыяльнасцях можна будзе даведацца на сайце кожнага з альма-матар 22 ліпеня. Але другі шанец будзе толькі ў адзінак.
Марына Суворава, кансультант па пытаннях вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі:
Наогул, калі гаварыць аб напоўненасці ВНУ, то сёння яна складае 96% па дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі. Але гаварыць аб нейкіх выніках вельмі рана - таму што ў шэрагу ВНУ ў нас ідуць яшчэ ўнутраныя выпрабаванні.
Гэта адзіная альма-матар у краіне, дзе падчас падачы дакументаў на бюджэт не было чэргаў. І справа зусім не ў рэйтынгу - у БДУІР традыцыйна недабору няма - проста запаўняць дакументы можна было дома. Больш за ўсё такіх электронных заяў прыйшло на спецыяльнасць Інфарматыка і тэхналогія праграміравання. Конкурс 5 чалавек на месца. Балы, з якімі прыйшлі сюды некаторыя абітурыенты, проста шакіруюць.
Уступная кампанія яшчэ працягваецца - дакументы падаюць зараз абітурыенты-платнікі і завочнікі. Трапіць жа на бюджэт застаўся адзін шанец. Дадатковы набор усяго на некалькі спецыяльнасцяў пачнецца 23 ліпеня.
У Міністэрстве адукацыі падвялі вынікі падачы дакументаў на бюджэт
15 июля 2014
Якіх спецыялістаў па-ранейшаму не хапае?
Расказвае Кацярына Шыбко.














