У Міністэрстве адукацыі падлічваюць прахадныя балы на бюджэтныя месцы

18 июля 2019

Міжнароднае права, стаматалогія, рамана-германская філасофія і інфармацыйныя тэхналогіі - топ самых папулярных спецыяльнасцяў сёлета сярод абітурыентаў. Вырасла цікавасць у тым ліку і да псіхалогіі ў Педагагічным універсітэце. Гаварыць аб прахадных балах яшчэ рана, вынікі падлічваюць. Але ў Міністэрстве адукацыі ўжо мяркуюць: самыя запатрабаваныя спецыяльнасці будуць мець дыяпазон ад 330 да 380 балаў. Дарэчы, конкурс быў па ўсіх спецыяльнасцях, пры гэтым засталіся і вакантныя месцы. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі атрымліваць адукацыю на платнай аснове, прадоўжыцца па 4 жніўня. Усяго сёлета ў ВНУ Беларусі прымуць больш як 54 тысячы чалавек.