Убачыць армію знутры і ацаніць яе магчымасці. Сёння кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ надзелі ваенную форму і на адзін дзень сталі ў шэрагі Узброеных сіл. Так, у Міністэрстве абароны правялі семінар з вядучымі выданнямі, тэлеканаламі і інфармагенцтвамі. Іх пазнаёмілі з побытам і магчымасцямі 120-й брыгады (тут рыхтуюць танкістаў і мотастралкоў). Салдаты трэніруюцца на сучасных трэнажорах, праграмнае забеспячэнне якіх зроблена ў Беларусі. Як падкрэсліў міністр абароны Андрэй Раўкоў, адзін з найважнейшых складальнікаў баяздольнасці арміі - інфармацыйная бяспека. Менавіта таму такая ўвага надаецца зносінам Узброеных сіл і прэсы.
Наступны год у арміі Андрэй Раўкоў аб’явіў Годам якасці. Акцэнт - на здольнасці прымаць своечасовыя рашэнні і зладжана выконваць пастаўленыя задачы.













