У Міністэрстве замежных спраў Беларусі падвялі вынікі Года Станіслава Манюшкі

18 Снежня 2019

Кампазітару з сусветным імем  у маі споўнілася 200 гадоў. ЮНЕСКА ўключыла юбілей  у спіс памятных дат

У  творчым рэзюмэ кампазітара  арыі і кантаты, музыка для п'ес. Але больш за ўсё  ўраджэнец  Беларусі вядомы як аўтар першай нацыянальнай оперы "Ідылія" або "Сялянка". На жаль, да нашых дзён яна ўцалела толькі часткова. Сваім Манюшка лічаць і ў Польшчы. Ён быў дырыжорам Вялікага тэатра, а таксама выкладаў у Варшаве.

У МЗС Беларусі адкрылася выстава - прысвячэнне кампазітару 

Выстава ў МЗС завяршыла гадавы марафон святочных мерапрыемстваў. Вынікі  падвёў міністр замежных спраў, кіраўнік нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА  Уладзімір Макей. У экспазіцыю ўвайшлі прадметы з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Экспанаты - сучаснікі Манюшкі, але не належалі яму асабіста. Такі прыём у музейнай справе  называюць інтэр’ернай экспазіцыяй.