У Мінгарвыканкаме прадставілі новага мэра

4 сентября 2020
Дэпутаты Мінскага гарадскога савета сёння на пазачарговай сесіі зацвердзілі Уладзіміра Кухарава на пасадзе старшыні Мінгарвыканкама. Прадстаўляў новага мэра кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Паводле слоў Ігара Сергеенкі, прыярытэтнымі задачамі для старшыні Мінгарвыканкама будзе ў першую чаргу стварэнне ўмоў для камфортнага жыцця гараджан. Таксама асаблівы акцэнт патрэбны  на будаўніцтве жылля. Акрамя таго,  вырашаць пытанні маладзёжнай палітыкі і працягваць работу з кадрамі. Да гэтага Уладзімір Кухараў займаў пасаду віцэ-прэм'ера. Ва ўрадзе ён курыраваў пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і будаўніцтва. Гэтыя сферы сёння адны з прыярытэтных і ў развіцці сталіцы.