У Мілане сёння адкрылася найбуйнейшая ў свеце выстава - "Экспа-2015"

1 мая 2015

Каб вырашыць адну з найважнейшых праблем чалавецтва - "як накарміць усю планету", такая тэма сёлета. У фінансавы цэнтр Італіі з'ехаліся больш за 140 краін. На працягу паўгода кожная з іх будзе дэманстраваць распрацоўкі ў харчовай сферы, а таксама раскрываць турыстычны і інвестыцыйны патэнцыял. Аб вартасцях беларускага павільёна - Анастасія Багамолава.

"Экспа-2015" - ужо назвалі самай смачнай у гісторыі правядзення форуму, бо тэма - ежа, а менавіта здаровыя і бяспечныя прадукты харчавання. У Мілане для гэтага ўзвялі цэлы выставачны горад. 144 краіны размясцілі свае экспазіцыі на плошчы мільён квадратных метраў. Упершыню свой нацыянальны павільён на "Экспа-2015" прадставіла і Беларусь.

У канцэпцыі беларускага павільёна - дэманстрацыя трох асноўных багаццяў краіны: хлеба, солі і вады, якія аб'ядноўвае кола вадзянога млына - свайго роду - крыніца жыцця. Ідэя належыць беларусам, праектаваннем займаліся італьянцы.

Пошук перспектыўных рынкаў збыту айчыннай прадукцыі і заключэнне новых кантрактаў - вось мэты на "Экспа-2015" у Беларусі. Актыўны бізнес-дыялог сёння аб'яднаў у Мілане прамысловую сусветную эліту.

Але не менш важны для ўдзельнікаў форуму і прэстыж краіны, ён вымяраецца колькасцю людзей, якія наведаюць нацыянальны павільён. Сёлета на выставе чакаюць больш за 20 мільёнаў чалавек.

Знаёміцца з дасягненнямі ў сферы навукі і мастацтва на пусты страўнік не прыйдзецца, куратары павільёнаў падрыхтавалі дэгустацыі і майстар-класы лепшых повараў.

Афіцыйны дзень Беларусі на "Экспо-2015" пройдзе 9 верасня. Выставачны цэнтр у Мілане будзе працаваць без выхадных з 10 раніцы да 11 вечара - такім чынам усе наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад шматстатнасці падзей з удзелам экспанентаў з усяго свету.