Паркоўка для веласіпедаў з’явілася ў сталіцы. Велагараж адкрылі ў мікрараёне Серабранка - менавіта тут праходзіць адзін з самых працяглых гарадскіх веламаршрутаў. Пакінуць спартыўны транспарт на ноч альбо нават на цэлую зіму можна на стаянцы пад дахам. Велагараж можа змясціць адначасова 60 веласіпедаў.
Велагараж знаходзіцца ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Якубава. Гэта будзе не адзіная велапаркоўка. 10 верасня такую ж стаянку адкрыюць у Лошыцы.