У мікрараёне Малінаўка адкрыўся першы ў Мінску кантактны заапарк

24 августа 2015

У сталічным гандлёвым цэнтры з’явіліся незвычайныя жыхары – у мікрараёне Малінаўка адкрыўся першы ў Мінску кантактны заапарк. Усіх жывёл можна пагладзіць і пакарміць. Афрыканскія вожыкі, шыншыла, поні, янотападобны сабака і нават аленяня Бэмбі ўжо адчуваюць себя ў новым доме добра і ахвотна ідуць на рукі. Таксама  жыхары міні-звярынца з задавальненнем пакаштуюць фрукты з рук наведвальнікаў. Кубкі з ежай можна набыць на ўваходзе ў заапарк.

Працуе кантактны заапарк па тым жа раскладзе, што і гандлёвы цэнтр. У найбліжэйшы час у сталіцы з’явіцца яшчэ каля дзесяці такіх міні-звярынцаў. Для дзяцей да трох гадоў уваход бясплатны, а для шматдзетных сем'яў дзейнічае 50-працэнтная скідка.