У мікрараёне Лебядзіны адкрылася новая школа №32

31 августа 2015

Палац ведаў пабудавалі менш чым за два гады. Так у прасторных класах адначасова змогуць набываць веды звыш тысячы вучняў. На базе навучальнай установы адкрылася і школа футбалістаў, дзе хлопчыкі будуць праходзіць падрыхтоўку ў нацыянальную зборную. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец. Госці прэзентавалі школе бібліятэку, якая складаецца больш чым са 100 кніг мастацкай літаратуры.

У 32-й школе ўпершыню за парты сядуць 132 вучні. А гэта 4 першыя класы. Сёлета тут вучыцца будуць звыш паўтысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. На поўную моц школа запрацуе ў наступным годзе. Пасля таго, як увядуць у эксплуатацыю ўсе дамы ў мікрараёне Лебядзіны.