У мікрараёне Брылевічы ўрачыста адкрылі 6-ю гарадскую дзіцячую паліклініку

7 марта 2017

Сёння ў сталічным мікрараёне Брылевічы ўрачыста адкрылі 6-ю гарадскую дзіцячую паліклініку. Новая ўстанова - адна з самых вялікіх плошчай: тут знайшлося месца нават для басейна і спелеапячоры. Але галоўнае - у паліклініцы самае сучаснае тэхнічнае абсталяванне, якое дазваляе праводзіць дыягностыку і лячэнне на месцы. Дзіцячая ўстанова мае і аддзяленне медрэабілітацыі. Абавязковая навіна - запіс на прыём анлайн, а таксама электронная амбулаторная карта. Сімвалічна, што 6-я гарадская дзіцячая паліклініка адкрылася напярэдадні жаночага свята.

Адзначым, па праграме развіцця сістэмы аховы здароўя ў Мінску ўжо вядзецца праектаванне будаўніцтва новых дзіцячых паліклінік у такіх мікрараёнах, як Лошыца, Сухарава, а таксама Усход.