У МЗС створана рабочая група па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса

4 марта 2020
Міністэрства аховы здароўя  Беларусі з-за сітуацыі з каранавірусам узяло пад назіранне 14,5 тысячы чалавек 

Міністэрства аховы здароўя Беларусі з-за сітуацыі з каранавірусам узяло пад назіранне  14 з паловай тысяч чалавек. Пра гэта паведаміла сёння журналістам  намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава. Прадстаўнік СААЗ у Беларусі расказаў пра тое, якія меры варта прыняць кожнаму, каб засцерагчы сябе.

Ужыванне алкагольных напояў у якасці мер прафілактыкі, адзначыў ён, - гэта абсалютна нядзейсны метад!

Батыр Бердыклычев, прадстаўнік САЗ у Беларусі: "У грамадскіх месцах трымаць дыстанцыю 1-2 метры з людзьмі, у якіх ёсць рэспіраторныя праявы. Па магчымасці пазбягаць дакранання  да слізістых абалонак, вачэй, носа. Часта мыць рукі  або апрацоўваць іх спіртавым растворам. 80-працэнтны спірт забівае гэты вірус. Нашэнне маскі для здаровых людзей не мае сэнсу, таму што гэта не засцерагае". 

Наталля Жукава, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі: "На сённяшні дзень сітуацыя такая, што няма неабходнасці прымаць нейкія залішнія абмежавальныя меры. Мы не плануем закрываць межы на сённяшні дзень. Можа гэта будзем разглядаць індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку. Можа  буйныя выставачныя мерапрыемствы будуць перанесены". 

Намеснік кіраўніка МЗС  Андрэй Дапкюнас  расказаў, што некалькі дзён таму ў МЗС была створана рабочая група па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса. У службе дзяржпратакола стварылі каардынацыйную групу, якая будзе працаваць кругласутачна, каб быць на сувязі з пасольствамі, што  працуюць у нашай краіне.