У МЗС Беларусі прайшло мерапрыемства да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага дыпламата Кузьмы Кісялёва

12 ноября 2018

Сёння ў МЗС Беларусі прайшло памятнае мерапрыемства да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча і дыпламата Кузьмы Кісялёва - першага міністра замежных спраў Беларускай ССР. Менавіта дзякуючы намаганням Кісялёва пачалі сваё станаўленне першыя дыпламатычныя службы Беларусі. Ён паставіў свой подпіс пад устаноўчымі дакументамі ААН. За значны ўклад у развіццё савецкай дыпламатыі Кузьма Венядзіктавіч узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сёння была прадэманстравана экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Кузьмы Кісялёва. Таксама адбылося ўскладанне кветак да яго магілы. Памяць першага міністра замежных спраў Беларусі ўшанавалі яго сваякі, прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства, члены Асацыяцыі ветэранаў дыпламатычнай службы і ўдзельнікі клуба маладых дыпламатаў МЗС.