У МЗС Беларусі прайшлі традыцыйныя Купалаўскія чытанні

27 февраля 2018

Мерапрыемства прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.

Менавіта Янка Купала паспрыяў таму, што беларуская літаратура ўвайшла ў сусветную спадчыну. Яго творы перакладзены на 117 моў свету. З вуснаў паслоў і дыпламатаў гучала лірыка з унікальнага грамадска-патрыятычнага цыкла народнага Песняра. Янку Купалу дэкламавалі ў арыгінале.

Зала Міністэрства замежных спраў стала яшчэ і выставачнай. На сценах размясцілі працы вядомых беларускіх мастакоў з фондаў Купалаўскага музея. Экспазіцыя пад назвай "Для Бацькаўшчыны" пераклікаецца з аб’яўленым Годам малой радзімы.