У МЗС Беларусі пракаменціравалі высылку з Украіны беларускага дыпламата

21 ноября 2017

У МЗС Беларусі пракаменціравалі высылку з Украіны беларускага дыпламата - першага сакратара пасольства ў Кіеве. 

"Расцэньваем такое рашэнне як абсалютна беспадстаўнае. Выяўляем шкадаванне ў сувязі з гэтым недружалюбным крокам Кіева", падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны. 

Нагадаем, раней беларускі бок аб’явіў супрацоўніка ўкраінскага пасольства ў Мінску - Ігара Скварцова - персонай нон гранта з-за падазрэнняў у шпіёнскай дзейнасці.