У МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі

27 августа 2020
Сёння ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Яму заяўлены рашучы пратэст у сувязі з непрыкрытымі спробамі польскага боку прама ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Як паведаміла прэс-служба МЗС, звернута ўвага на відавочна недружалюбныя, недапушчальныя ў міждзяржаўных зносінах заявы, якія прагучалі  апошнімі днямі  з боку шэрагу польскіх палітыкаў і службовых асоб. Падкрэслена контрпрадукцыйнасць якіх-небудзь далейшых спроб знешняга націску на Беларусь, а таксама заклікаў да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны.