У Міжнародны дзень інвалідаў у Мінску праходзяць дабрачынныя фестывалі

3 декабря 2019
Цуды дзесьці побач. Бязмежны клопат і ўвагу сёння атрымліваюць тыя, хто абмежаваны фізічна. У Міжнародны дзень інвалідаў у сталіцы праходзяць дабрачынныя фестывалі, выставы і майстар-класы. Так, выхаванцы Рэспубліканскага цэнтра рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, а гэта 140 чалавек, самі падрыхтавалі канцэртную праграму. Праз творчыя нумары дзеці дзяліліся сваімі перамогамі і дасягненнямі. Падчас свята працавала і выстава дзіцячых работ, а таксама майстар-класы і зоны актыўнасці.

У цэнтры некалькі разоў на год комплексную рэабілітацыю праходзяць дзеці з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, а таксама з рознымі формамі ДЦП. Сваіх першых выхаванцаў медустанова прыняла ў 2000 годзе.