У метро пашыраюць бясплатную сетку Wi-Fi

25 июня 2019

Даведацца вынікі спаборніцтваў зараз будзе яшчэ прасцей. У сталічным метро пашыраюць бясплатную сетку Wi-Fi. Раней яна працавала толькі на станцыях "Кастрычніцкай" і "Купалаўскай". А зараз пункты доступу з'явіліся на ўсіх станцыях каля спартыўных аб'ектаў Еўрапейскіх гульняў. Гэта "Плошча Леніна", "Пятроўшчына", "Уручча", а таксама "Першамайская", "Аўтазаводская" і "Няміга".

Да канца года Wi-Fi плануюць падлучыць яшчэ на чатырох станцыях. У далейшым сетка ахопіць увесь сталічны метрапалітэн.