У меню спартсменаў падчас II Еўрапейскіх гульняў будзе больш за 250 страў за дзень

26 февраля 2019

Гэта не толькі еўрапейская і азіяцкая кухні: у рацыёне атлетаў таксама будзе кашэрная і халяльная ежа, вегетарыянскія і дыетычныя стравы. Кожны дзень тыдня - новае меню. Усяго трэба будзе накарміць каля 6 тысяч спартсменаў. Сталовая ў вёсцы атлетаў разлічана на 2 тысячы месцаў. Будуць працаваць таксама кафэ беларускай кухні і дзве лаўнж-зоны. Пункт харчавання арганізуюць на кожным спартыўным аб'екце. Суддзям і работнікам СМІ прапануюць прахаладжальныя напоі і закускі. Накормяць і валанцёраў.

Рацыён удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў будзе складацца ў асноўным з беларускіх прадуктаў. Імпартуюць спецыфічную прадукцыю, напрыклад, соевае малако. Аператары харчавання ўжо выбраныя, персанал прайшоў дэталёвы адбор і навучанне.