У мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" асвяцілі храм

23 декабря 2019
У памяць аб гераічным мінулым абаронцаў Магілёва ўчора асвяцілі новы храм. Ён стаў часткай мемарыяла "Буйніцкае поле", дзе ў 41-м 23 дні стрымлівалі нямецкую армію на подступах да абласнога цэнтра чырвонаармейцы і гараджане. Гісторыкі пазней назавуць гэтую абарону другой Брэсцкай крэпасцю. У будаўніцтве храма, які названы ў гонар Іаана Хрысціцеля, дапамагалі вернікі.

Протаіерэй Мікалай Астапчук, благачынны Магілёўскай раённай царкоўнай акругі: "Гэта храм-помнік, у якім будзе пастаянная здзяйсняцца малітва аб усіх, хто, як гаворыць Евангелле, "... паклаў душу за другі свая". Аб усіх тых, хто абараняў нашу радзіму ў гады ліхалецця, абараняў ад нямецкіх захопнікаў".

Новы храм у Буйнічах стаў падарункам жыхарам горада ў год 75-годдзя вызвалення Беларусі.