У МНС з'явілася дваццаць адна першасная арганізацыя Беларускага саюза жанчын

20 июля 2018

На службу ў МНС прыходзяць і прадстаўніцы прыгожага полу. У выратавальным ведамстве з'явілася дваццаць адна першасная арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Сёння прайшла першая рэспубліканская канферэнцыя аб'яднання. Падчас сустрэчы зацвердзілі палажэнне, праграму і структуру аб'яднання. Удзельніцы арганізацыі змогуць вырашаць не толькі ўнутраныя пытанні, але і рэалізоўваць сацыяльныя праекты.

Напярэдадні, на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Мар'янай Шчоткінай, Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць актыўна вылучаць кандыдатуры ад Саюза жанчын для кіраўніцкай працы.