У Мар'інай Горцы сёння адкрылі пляцоўку для збору электрычных адходаў

19 июня 2018

Экаідэі на практыцы. Пазбавіцца ад былой газавай пліты, старога тэлевізара ці халадзільніка. У Мар'інай Горцы сёння адкрылі пляцоўку для збору электрычных адходаў. Жыхары Пухавіцкага раёна могуць прывезці рэчы самастойна. Адмысловы гараж падзелены на тры зоны: для збірання электрапрыбораў, батарэек і прадметаў з ртуццю. Акрамя таго ёсць асобныя кантэйнеры для пластыку, паперы і шкла.

Экаідэі падтрымліваюць ва ўсім раёне. У школах знаходзяцца спецыяльныя кантэйнеры для збору батарэек і асобныя - для перапрацоўкі арганічных адходаў.