У Мар'інай Горцы адбыўся прыём грамадзян

4 июля 2018

Вырашыць пытанне напрамую з кіраўніцтвам вобласці сёння маглі жыхары Пухавіцкага раёна. У Мар'інай Горцы адбыўся прыём грамадзян. З Анатолем Ісачанкам і кіраўніцтвам раёна абмяркоўвалі паляпшэнне дарожна-транспартнай сувязі ў вёсках, зямельныя пытанні і тэму капітальнага рамонту.

Некаторыя сітуацыі вырашылі адразу на месцы. Асобныя, як напрыклад, у сям'і Залесніцкіх, патрабуюць часу. У вёсцы, дзе яны будуюць дом, адсутнічае газ і няма магчымасці паставіць электракацёл.

За дзве гадзіны губернатар выслухаў больш за дзесяць пытанняў. Па выніках прыёму дадзена некалькі даручэнняў.