У Мар'інай Горцы спаборнічаюць вальшчыкі лесу

19 июля 2019
Павышэнне майстэрства і распаўсюджванне бяспечных умоў працы на лесасеках. Сёння ў Мар'інай Горцы спаборнічаюць вальшчыкі лесу. Каманды выставілі ўсе 20 лясгасаў цэнтральнага рэгіёна. У складзе кожнай  4 удзельнікі (у тым ліку адзін юніёр). 

Выпрабаванні праходзяць у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі 33-га Сусветнага чэмпіянату лесарубаў. Упершыню ў спаборніцтвах прымае ўдзел жанчына з Чэрвеньскага лясгаса.