У Мар'інай Горцы адкрылі пляцоўку для збору электрычных адходаў

21 июня 2018

Спецыяльны гараж раздзелены на тры зоны для захоўвання электрапрыбораў, батарэек і прадметаў з ртуццю. Ёсць асобныя кантэйнеры для пластыку, паперы і шкла. Жыхары раёна могуць патэлефанаваць на прадпрыемства і пакінуць заяўку, каб аддаць непатрэбную бытавую тэхніку. У рамках праекта закупленыя бульдозеры для ліквідацыі стыхійных сметнікаў, аўтамабіль для збору электрычнага і электроннага абсталявання.

Аляксей Брэскі, начальнік участку УП "Жылцяплосервіс":

"У выніку дадзенага праекта быў рэалізаваны закуп бульдозера для ліквідацыі стыхійных сметнікаў, экамабиль для збору электронна-электрычнага абсталявання на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Жыхары раёна могуць патэлефанаваць ва УП "Жылцяплосервіс КГ"і пакінуць заяўку для таго, каб у іх забралі любое абсталяванне. Наша машына прыязджае і забірае на бязвыплатнай аснове".

Ініцыятыву плануе пераняць зараз і Вілейскі раён.